Які лёс чакае індывідуальных прадпрымальнікаў?

Your browser doesn’t support HTML5

Індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі апынуліся на мяжы выжываньня. Навошта патрэбна ўладам эканамічная ліквідацыя гэтага сацыяльнага слою? Чаму прадпрымальнікі ня ладзяць акцыі пратэсту? Якія існуюць пэрспэктывы вырашэньня праблемы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы Свабоды» намесьнік старшыні руху салідарнасьці «Разам» Аляксандар Макаеў і актывіст прадпрымальніцкага руху Анатоль Зьмітровіч. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.