Менскія перамовы доўжацца больш за дванаццаць гадзінаў

Больш за дванаццаць гадзінаў працягваюцца перамовы лідэраў «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску.

Канцлер ФРГ Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка і прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін вядуць перамовы ў фармаце нон-стоп.

Сустрэча перарывалася толькі аднойчы для таго, каб правесьці цырымонію сумеснага фатаграфаваньня.