Афіша
У Нацыянальнай бібліятэцы — прэзэнтацыя фотаальбому «Кніжная спадчына Беларусі», пачатак у 11.40.
У рамках Міжнароднага кніжнага кірмашу — у галерэі Ў (пр.Незалежнасьці, 37 А) — чытаньні з удзелам Рэйнгальда Кляйста і Андрэя Хадановіча. Пачатак а 19-ай.
У гісторыі
1839 — адбыўся Полацкі царкоўны збор, які скасаваў Берасьцейскую царкоўную унію 1596 году.
1910 — першая пастаноўка тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, пачынальніка беларускага прафэсійнага тэатру. Ігнат Буйніцкі з танцавальнай групай па адмысловым запрашэньні рэдакцыі «Нашай Нівы» ўдзельнічае ў «Першай беларускай вечарыне» ў Вільні, дзе гурток выконвае некалькі танцавальных нумароў: «Лявоніху», «Мяцеліцу», «Юрку» і «Вераб’я». Пасьля віленскай прэм’еры трупа папаўняецца здольнымі і таленавітымі драматычнымі акторамі і сьпевакамі, якія паставілі яе на прафэсійную аснову.
1974 — адбыўся арышт Аляксандра Салжаніцына, які быў абвінавачаны ў здрадзе Радзіме і пазбаўлены савецкага грамадзянства. 13 лютага ён быў высланы з СССР (дастаўлены ў ФРГ самалётам).
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Вугоршчынай.
У памяці:
1798 — памёр Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі.
1804 — памёр Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.
1809 — нарадзіўся Чарлз Дарвін, брытанскі навуковец-прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай тэорыі пра паходжаньне відаў жывёл і расьлін.
1809 — нарадзіўся Абрагам Лінкальн, амэрыканскі прэзыдэнт.
1950 — нарадзіўся Стыў Гэкет, брытанскі гітарыст і кампазытар (у 1970-1977 выступаў з гуртом «Genesis»).
1984 — памёр Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.
Цытата
Дайце чалавеку ўсё, што ён жадае — і ў гэты момант ён адчуе, што гэтае ўсё — ня ўсё.
Імануіл Кант.