Адэса рыхтуецца да бамбёжак

Your browser doesn’t support HTML5

У сувязі зь нядаўна ўведзеным рэжымам павышанай гатоўнасьці адэсіты наводзяць парадак у сховішчах паблізу жылых раёнаў. На тэрыторыі Адэсы каля 300 бамбасховішчаў, большасьць зь якіх ператварыліся ў засьмечаныя падвалы. Жыхары вырашылі паскорыць працэс падрыхтоўкі бамбасховішчаў і дапамагчы камунальнікам.