59-гадовы жыхар Бабруйску падарваў сябе каля крамы

Месца выбуху ў Бабруйску

1 лютага каля 21-й гадзіны ў Бабруйску на вуліцы Батава адбыўся выбух нявызначанай прылады, у выніку чаго загінуў мужчына.

Па факце самападрыву ў Бабруйску заведзена крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 295 (набыцьцё і захоўваньне выбуховага прыстасаваньня) Крымінальнага кодэксу, паведамляе сайт Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь.

Your browser doesn’t support HTML5

Жыхар Бабруйску падарваў сябе каля крамы

«Усю ноч на месцы здарэньня працавалі сьледчыя ва ўзаемадзеяньні з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, спэцыялістамі Дзяржкамітэту судовых экспэртыз і Міністэрства надзвычайных сытуацый. Прыцягнута перасоўная крыміналістычная лябараторыя УСК па Магілёўскай вобласьці.

Месца выбуху ў Бабруйску

Іншых загінулых і пацярпелых няма. Вызначана, што самападрыў зьдзейсьніў 59-гадовы жыхар Бабруйску.

З паказаньняў відавочцаў вынікае, што каля 20.30 загінулы, будучы ў стане алькагольнага ап’яненьня, заходзіў у краму «Кошык», разьмешчаную на вуліцы Батава, дзе набыў сьпіртныя напоі. Пасьля гэтага зайшоў за краму, дзе праз пару хвілін адбыўся выбух.

Прызначаны шэраг экспэртыз, у тым ліку судова-мэдычная і крыміналістычная па выбуховым прыстасаваньні,— паведамляе Сьледчы камітэт.

Месца выбуху ў Бабруйску