Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша
Уступае ў сілу новая рэдакцыя закону «Аб ваенным становішчы».
Менск — працяг сэрыі пешых вандровак па Менску з гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў нашай сталіцы Іванам Сацукевічам.
Гэты дзень у гісторыі:
1717 — прайшоў першы «нямы сойм» Рэчы Паспалітай, калі пад ціскам расейскага цара Пятра I кароль Аўгуст II прыняў маскоўскія патрабаваньні (вывад саксонскіх войскаў, пашырэньне паўнамоцтваў Сойму і Сэнату, абмежаваньне асабістай улады караля) практычна без адзінага слова.
1919 — пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі.
1921 — спыніла дзейнасьць Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую ўзначальваў Канстанцін Езавітаў.
1994 — уступілі ў сілу Шэнгенскія пагадненьні, якія прадугледжвалі увядзеньне поўнай свабоды перамяшчэньня грамадзян паміж дзяржавамі-удзельнікамі Эўразьвязу.
Гэты дзень у памяці:
1860 — памёр Язэп Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.
1913 — нарадзіўся Сяргей Прытыцкі, заходнебеларускі падпольшчык, з 1968 па 1971 старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР.
1931 — нарадзіўся Барыс Ельцын, першы прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі.
У гэты дзень памерлі:
1991 — памёр Станіслаў Шушкевіч, паэт, празаік, вязень савецкіх канцлягераў, бацька першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.
2012 — памерла Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.
Цытата:
«Беларуская Гімназія ў Вільні, як і іншыя сярэднія школы ў Заходняй Беларусі паміж I і II сусьветнымі войнамі, адгуляла вялікую гістарычную ролю ня толькі ў разьвіцьці беларускага школьніцтва, але наагул у разьвіцьці беларускага нацыянальнага руху. Гэта была школа, якая ня толькі зьяўлялася кузьняй кадраў новай і маладой беларускай інтэлігенцыі, узгадаванай у беларускім патрыятычным духу, але таксама зьяўлялася адным з галоўных цэнтраў беларускага адраджэньня і нацыянальнага руху пад Польшчай. У гады пасьля II вайны гадунцы Віленскай Беларускай Гімназіі, тыя, што засталіся на Бацькаўшчыне, і тыя, што расьцярушыліся па ўсім сьвеце, апрача сваёй прафэсійнай працы, заўсёды бралі рашучы ўдзел і кіраўніцтва ў беларускай нацыянальнай працы, дзе толькі такая магчымасьць існавала».
Барыс Кіт пра Віленскую беларускую гімназію.