Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша
Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтар запрашаюць на вечар памяці пісьменьніка, публіцыста, літаратуразнаўцы, сцэнарыста, грамадзкага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтру Алеся Адамовіча. Адбудзецца прэзэнтацыя новых выданьняў:
«Выбранае» Мінск. Выдавецтва «Беларускі кнігазбор»
«Каратели» Мінск. Выдавецтва «Попурри». Ілюстрацыі Арлена Кашкурэвіча
«Блокадная книга» Санкт-Пецярбург. Выдавецтва «Лениздат»
«Khatyn»/ «Хатынская аповесць» Лондан. Выдавецтва «Glagoslav Publicаtions»
Пачатак а 16-й гадзіне. Палац мастацтва, вул Казлова, 3.
З 12.00 да 24.00 пад Баранавічамі на тэрыторыі забаўляльнага комплексу і карчмы «Замак Зубра» пройдзе Вялікі фэстываль «вышыванкі». http://www.svaboda.org/content/article/26820444.html
У Менску чарговае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ пачнецца ў 11:00.
У Менску пройдзе аўтарскі вечар пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча ў кнігарні «ЛогвінаЎ». Пачатак у 18.00.
У гісторыі:
1865 — Дзьмітры Мендзялееў абараніў доктарскую дысэртацыю «Аб спалучэньні сьпірту з вадой». Гадавіну гэтай падзеі расейцы шануюць як неафіцыйны «Дзень нараджэньня расейскай гарэлкі».
1918 — утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят на чале з Аляксандрам Чарвяковым. Белнацкам — у процівагу ўраду БНР — вёў агітацыйную, культурна-асьветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэньня беларускай савецкай дзяржавы. Ажыцьцяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады.
1957 — у Менску заснаваны Дзяржаўны музэй Беларусі (цяпер Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі).
У памяці:
1892 — нарадзіўся беларускі паэт Алесь Гурло.
1924 — нарадзіўся Тэнгіз Абуладзэ, грузінскі кінарэжысэр.
1929 — нарадзіўся беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч.
1930 — памёр Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнаўца, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1935 — нарадзіўся Кэндзабура Оэ, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1975 — нарадзіўся беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч.
2005 — памёр Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў.
2013 — памёр Мікалай Амельяновіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, 1-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.
Цытата:
«Часта здаецца, што калі б вы жылі ў іншым доме, з іншым выглядам з акна, то вы былі б крыху іншым чалавекам і ваша жыцьцё склалася б інакш. Можа быць, гэта ня проста гульня фантазіі».
Алесь Адамовіч