Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц папярэдзіў новага прэм’ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса аб непажаданасьці адыходу Грэцыі ад супольнай пазыцыі Эўрапейскага зьвязу ў дачыненьні да Расіі ва ўмовах крызісу ва Ўкраіне.
Цыпрас, які на выбарах у нядзелю, занепакоіў эўрапейскіх партнэраў у сераду, скрытыкаваўшы заяву ЭЗ, дзе папярэджвалася аб новых санкцыях супраць Рассеі за яе ролю ў падзеях ва Ўкраіне.
Яго рашэньне прыняць расейскага амбасадара да сустрэчы зь любымі іншымі замежнымі чыноўнікамі не засталося незаўважаным ні ў Брусэлі, ні ў Бэрліне.
«Я заўважыў, з трывогай, што Грэцыя сёньня адышла ад супольнай пазыцыі Эўрапейскага зьвязу па Расеі», — сказаў Шульц нямецкаму тэлеканалу ZDF.
«Нельга проста, з аднаго боку, патрабаваць ад Эўропы праявіць салідарнасьць са сваёй краінай, як робіць спадар Цыпрас, а тады адразу ў якасьці першага афіцыйнага кроку раскалоць агульную эўрапейскую пазыцыю», — дадаў ён.