Як змагацца з прапагандай

Your browser doesn’t support HTML5

Незалежны інтэрнэт-тэлеканал ARU TV, які базуецца ў Эстоніі, распачаў новы праект тэлевяшчаньня, арыентаваны на жыхароў Беларусі і Расеі, а таксама на расейскамоўнае насельніцтва Ўкраіны і краінаў Балтыі. Кіраўнік праекту — Павал Марозаў, палітычны ўцякач зь Беларусі. Жывучы яшчэ ў Беларусі, Марозаў стварыў «Мультклюб» — сэрыю сатырычных мультфільмаў пра прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. З Паўлам Марозавым гутарыла Ганна Соўсь.