Украінскія вайскоўцы у данецкім аэрапорце кантралююць пажарную частку, дыспэтчарскую вежу і ўзьлётна-пасадачную паласу, уся іншая тэрыторыя аэрадрома знаходзіцца пад агнявым кантролем.
Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве намесьнік кіраўніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Ўладзімір Палявы.
«Данецкі аэрапорт знаходзіцца пад частковым кантролем нашых вайскоўцаў», — адзначыў ён.
«Лінія фронту праходзіць непасрэдна праз Данецкі аэрапорт, новы і стары тэрміналы цалкам разбураныя, і нашы вайскоўцы трымаюць абарону ў раёне пажарнай часткі і дыспэтчарскай вежы, а таксама узьлётна-пасадачнай паласы», — сказаў Палявы.
Паводле ягоных словаў, уся астатняя тэрыторыя данецкага аэрапорту знаходзіцца пад агнявым кантролем.