У Гюмры пахавалі паўгадовага Сярожу Авецісяна

Your browser doesn’t support HTML5

У армянскім горадзе Гюмры сёньня пахавалі шасьцімесячнага Сяргея Авецісяна, які памёр 19 студзеня — праз тыдзень пасьля таго, як быў цяжка паранены падчас нападу, у выніку якога загінулі яго бацькі і яшчэ чацьвёра сваякоў.

Двор царквы, дзе адбылася паніхіда, і прылеглыя да яе вуліцы, цалкам запоўненыя людзьмі.

Паводле сьледзтва, расейскі радавы Валеры Пермякоў 12 студзеня самавольна пакінуў сваю частку са зброяй і застрэліў шасьцярых чалавек з адной сям’і, уключна з двухгадовым дзіцем, а калі адмовіў аўтамат, штыком нанёс цяжкія траўмы паўгадаваму хлопчыку.

(Трансьляцыя Армянскай службы Радыё Свабода)

Забойства ў Гюмры, дзе разьмешчаная расейская ваенная база, выклікала хвалю пратэстаў у Армэніі. Тысячы маніфэстантаў патрабавалі выдаць Армэніі расейскага салдата тэрміновай службы, які, паводле армянскіх уладаў, прызнаўся ў забойстве. Ён знаходзіцца пад арыштам на расейскай ваеннай базе.

Сьледчы камітэт Расеі паведаміў, што расьсьледаваньне і суд над падазраваным у забойстве адбудзецца на тэрыторыі Армэніі.