Разьвітаньне з Грыцкевічам адбудзецца 22 студзеня а 12-й гадзіне

Анатоль Грыцкевіч

Адпяваньне вядомага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, які ўчора памёр на 86-м годзе жыцьця, пройдзе ў Чырвоным касьцёле ў Менску паводле грэка-каталіцкага абраду.

Пра гэта Свабодзе паведаміла ўдава Анатоля Грыцкевіча Арыядна Вячаслаўна​.

Паводле яе слоў, пасьля крэмацыі прах Анатоля Грыцкевіча пахаваюць у магіле маці на Ўсходніх могілках Менску. Раней там быў пахаваны брат Анатоля Грыцкевіча Валянцін, кіраўнік беларускай суполкі ў Санкт-Пецярбургу. Валянцін пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе.