Лукашэнка: Ратацыя кадраў працягнецца

Аляксандар Лукашэнка

Прызначэньні на вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў 2015 годзе працягнуцца, заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні Савету Рэспублікі, прадстаўляючы новага старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Паўла Калавура.

«У краіне ратацыя кадраў — працэс пастаянны. Таму прызначэньні на вышэйшыя дзяржаўныя пасады, асабліва ў год прэзыдэнцкіх выбараў, будуць працягнутыя, але асноўны касьцяк сфармаваны», — цытуе Лукашэнку БелТА.