Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абмеркаваў па тэлефоне з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель падзеі ва Ўкраіне і патрэбу новага пакету дапамогі рэформам.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома.
Паводле зьвестак прэсавай службы прэзыдэнта ЗША, лідэры дзьвюх краін абмеркавалі падтрымку пакета захадаў па міжнародным фінансаваньні Ўкраіны ў той час, калі гэтая краіна ажыцьцяўляе амбіцыйную праграму рэформаў.
Суразмоўцы адзначылі нядаўнія заявы з боку ЗША і Эўрапейскага зьвязу аб новай фінансавай дапамозе Ўкраіне. Яны таксама выказалі занепакоенасьць з нагоды росту гвалту з боку прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны і пацьвердзілі сваю дамоўленасьць аб неабходнасьці поўнага і хутчэйшага ажыцьцяўленьня Менскіх пагадненьняў для трывалага і мірнага ўрэгуляваньня канфлікту.