Хто зьневажае памяць героя Майдану

Your browser doesn’t support HTML5

«Пад Гомелем невядомыя вандалы апаганьваюць магілу героя ўкраінскага Майдану Міхаіла Жызьнеўскага — зрываюць жоўта-блакітныя сьцяжкі, стужкі зь вянкоў. Чаму гэта адбываецца і хто, на вашу думку, да гэтага датычны?» Адказваюць жыхары Гомеля. 20 студзеня на 86-годзе жыцьця памёр вядомы беларускі навуковец, доктар гістарычных навук, прафэсар Анатоль Грыцкевіч. Адпяваньне пройдзе 22 студзеня ў Чырвоным касьцёле ў Менску паводле грэка-каталіцкага абраду. Міністар адукацыі Міхаіл Жураўкоў падтрымаў ідэю выкладаньня ў школах гісторыі і геаграфіі па-беларуску і выказаўся за паступовае пашырэньне выкладаньня на роднай мове ў вышэйшых навучальных установах Беларусі.