Артур Чэсак і моўная невідавочнасьць

Your browser doesn’t support HTML5

Госьць Яна Максімюка ў Cafe Europa – Артур Чэсак, польскі мовазнаўца і дыялектоляг, навуковы супрацоўнік Ягелёнскага Ўнівэрсытэту ў Кракаве. У коле прафэсійных зацікаўленьняў Артура Чэсака – сьлёнская мова, якую некаторыя лічаць асобнай заходнеславянскай мовай, а іншыя – дыялектам польскай мовы. Ці варта падтрымліваць дыялекты? Як узьнікаюць новыя мовы? Што трэба, каб дыялект стаў асобнай мовай? Слухайце адказы мовазнаўцы з Кракава.