Кошт нафты ў сьвеце падае, кошт паліва ў Беларусі расьце
Your browser doesn’t support HTML5
Сёньня ў праграме:
У Цэнтральным судзе Менску агалошаны прысуд па справе аб зьбіцьці гея Міхаіла Пішчэўскага, які ад удару хулігана 8 месяцаў застаецца ў цяжкім стане. Абванівачанаму пацьвердзілі ранейшы прысуд — 2 гады 8 месяцаў турмы.
Зноў падвышаныя цэны на аўтамабільнае паліва — рост у залежнасьці ад маркі склаў ад 450 да 600 рублёў за літар.
Суд не задаволіў скаргу Алены Танкачовай на рашэньне Першамайскага РУУС аб высылцы яе зь Беларусі.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікалай Статкевіч пераведзены з магілёўскай турмы № 4 у шклоўскую калёнію № 17, якая вызначаецца ціскам на палітвязьняў.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.