Галоўны рэдактар «Лайф Ньюс» заявіў, што нейкая Паліна Кліменка, якая тэлефануе ад імя іхняга тэлеканалу беларускім палітолягам, просячы камэнтароў наконт няўдзелу Лукашэнкі ў выбарах, у іх не працуе.
Галоўны рэдактар «Лайф Ньюс» Анатоль Сулейманаў у сваім твітэры напісаў:
«Пад выглядам „Лайф Ньюс“ нейкая Паліна Кліменка масава абзвоньвае менскіх палітолягаў: маўляў, Лукашэнка ня будзе ўдзельнічаць у выбарах у 2015 г.»
Галоўны рэдактар тэлеканалу «Life News» у сувязі з гэтым паведаміў:
«У нас Паліна Кліменка не працуе. Хтосьці спрабуе выкарыстоўваць „Лайф“ у мэтах масавага ўкіду».