ФОТАФАКТ: Андрэй Саньнікаў на Маршы еднасьці ў Парыжы

Марш еднасьці на фотаздымках

Сотні тысяч людзей прайшлі па Парыжы маршам адзінства супраць тэрарызму. У шэсьці бралі ўдзел лідэры Украіны і Польшчы, Нямеччыны і Брытаніі і шэрагу іншых дзяржаваў.

Беларусь была рэпрэзентаваная паслом Паўлам Латушкам.

Таксама ў маршы ўдзельнічаў былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Андрэй Саньнікаў. Ён ішоў у бел-чырвона-белым шаліку.