Сёньня жыхары ваеннага гарадка ва Ўруччы («Новы лес») зьбіраюцца ў 18.30 у актавай залі СШ. № 84 на сход супраць высечкі лесу для будаўніцтва гандлёвых цэнтраў уздоўж праспэкту Незалежнасьці і пляну забудовы раёну.
Пра гэта паведамляе Віталь Печка ў сацыяльнай сетцы вКонтакте.
«Прыйдзіце і выкажыце сваю грамадзянскую пазыцыю! Пакіньце заўвагі і прапановы ў адпаведныя кнігі і патрабуйце адзнакі ў пратаколе сходу!» — заклікае Віталь.