Як зь вязьня робяць біямасу?

Your browser doesn’t support HTML5

Ці рэальна чакаць чалавека з турмы такога, якім ён быў да зьняволеньня - "былога", бяз зьменаў? Якімі людзі вяртаюцца адтуль? Калі турма мяняе чалавека, то наколькі моцна? Такія пытаньні задае наша чытачка ды слухачка Ірма. Некаторыя аўтары допісаў, як выглядае з былых сядзельцаў, у гэтым пытаньні катэгарычныя: вярнуцца зь вязьніцы былым немагчыма. Яшчэ, многія з чытачоў ды слухачоў просяць працягваць расказваць у праграмах пра турэмныя песьні, што мы і будзем рабіць. Гэты выпуск пра тое, якім чынам турма мяняе чалавека. У перадачы бяруць удзел сваякі асуджаных, былыя вязьні, палітзьняволеныя і праваабаронцы.