Ад 1 студзеня:
Уступае ў сілу ўказ № 570, паводле якога мінімальны стаж працы, неабходны для прызначэньня працоўнай пэнсіі паводле ўзросту, павялічваецца з 10 да 15 гадоў.
Базавая велічыня павялічана з 150 да 180 тысяч рублёў.
Уступаюць у сілу папраўкі ў Закон аб СМІ. Галоўная навацыя — распаўсюджаньне дзеяньня Закону аб СМІ на інтэрнэт-выданьні.
Павялічаны памер падатку на доступ аўтасродкаў да дарожнага руху. Падатак павялічыцца на 1 базавую велічыню — па легкавых аўтамабілях, якія належаць фізычным асобам, а на 2 базавыя велічыні — па астатніх відах транспартных сродкаў.
У гісторыі:
1831 — улады Расейскай імпэрыі спынілі дзеяньне Статуту ВКЛ 1588 года у Віцебскай і Магілёўскай губэрнях.
1918 — у Вільні заснаваная Беларуская гімназія, у якой выкладалі Браніслаў Тарашкевіч (пэўны час быў дырэктарам), Рыгор Шырма і Язэп Драздовіч. Сярод выпускнікоў — Барыс Кіт, Максім Танк, Натальля Арсеньева, Вінцэнт Жук-Грышкевіч.
1919 — у Смаленску была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь.
1929 — утвораная Акадэмія навук БССР.
1956 — пачало вяшчаньне беларускае тэлебачаньне.
1999 — уведзена ў абарот агульнаэўрапейская грашовая адзінка — эўра.
У памяці:
1467 — нарадзіўся Жыгімонт Стары, Вялікі князь літоўскі.
1909 — нарадзіўся Сьцяпан Бандэра, украінскі палітычны дзяяч.
1919 — нарадзіўся Джэром Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік, аўтар аповесьці «Над безданьню ў жыце».
1920 — нарадзіўся Барыс Рагуля, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША і Канадзе, намесьнік старшыні Рады БНР.
1938 — нарадзілася Данута Бічэль, беларуская паэтка.
1945 — нарадзілася Вольга Іпатава, беларуская паэтка і пісьменьніца.
1952 — нарадзіўся Юры Захаранка, міністар унутраных спраў Беларусі ў 1994-1995, бясьсьледна зьнік у траўні 1999 г.
1960 — нарадзіўся Антон Дзям’янка, біскуп Пінскай дыяцэзіі, старшыня Рады па справах сям'і пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі
1961 — нарадзіўся Ігар Гермянчук — дэпутат апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, рэдактар газэты «Свабода».
Цытата на памяць:
«Добры пачатак — палова справы».
Плятон, грэцкі філёзаф.