ПАДЗЕІ ДНЯ
Паводле рашэньня Нацыянальнага банку, памер камісійнага збору пры набыцьці замежнай валюты зьніжаецца ад 30 да 20 адсоткаў.
Менск — выстава працаў беларускіх фатографаў «Бліжэй, чым блізка». ЦЭХ (Пр-т Незалежнасьці, 58 корпус 6).
Прага — у катэдры сьвятога Віта супольная малітва беларусаў і ўкраінцаў — удзельнікаў 37-й Эўрапейскай сустрэчы моладзі, арганізаванай Супольнасьцю Тэзэ (Taizé). Пачатак а 13-ай.
Гэты дзень у гісторыі:
1667 — быў закрыты Віленскі манэтны двор. З канца XV стагодзьдзя ён быў асноўным цэнтрам манэтнай прамысловасьці Вялікага Княства Літоўскага.
1842 — у дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты расейскі імпэрскі тэрмін «Северо-Западный край».
1922 — Беларусь уключылі ў склад СССР. І Усесаюзны зьезд саветаў прыняў дэклярацыю і дагавор аб утварэньні СССР.
1966 — улады БССР прынялі пастанову аб выданьні «Беларускай савецкай энцыкляпэдыі».
1990 — пачаўся рэгулярны рух цягнікоў па другой лініі Менскага мэтрапалітэну на ўчастку ад станцыі «Трактарны завод» да станцыі «Фрунзэнская».
1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Літвой.
2004 — Міхаіла Марыніча, былога беларускага міністра і пасла, засудзілі на 5 гадоў турмы за нібыта скрадзеныя кампутары.
У гэты дзень нарадзіліся:
1865 — Рэдзьярд Кіплінг, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1904 — Зэлік Аксельрод, беларускі габрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.
У гэты дзень памерлі:
1937 — у Менску расстралялі Аляксандра Цьвікевіча, беларускага палітыка, гісторыка, публіцыста, міністра замежных спраў ва ўрадзе БНР.
«I ня будзем чакаць ласкi пана Варшаўскага i камунiста Маскоўскага. Нават у змрочныя часы, калi па беларускай нiве прайшоў першы плуг нацыянальнага руху, арыентацыi не было. I цяпер яе ня будзе. Мы аб’яднаемся вакол аднаго лёзунга: свабодная i незалежная Беларусь»
Аляксандар Цьвікевіч, 1921 год
1957 — Юры Сабалеўскі, беларускі палітычны дзяяч, пасол на Сэйм Другой Рэчы Паспалітай (1925-1928).