Пасол Расеі пахваліў Лукашэнку за рашэньні па стабілізацыі валютнага рынку

Аляксандар Сурыкаў

Улада Беларусі прыняла шэраг рэальных захадаў па стабілізацыі абстаноўкі на валютным рынку. Такое меркаваньне ў эфіры тэлеканалу СТБ агучыў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, паведамляе БeлТА.

«Фінансавыя ўлады расейскага боку дапусьцілі паніку. Замест рэальных халодных дзеяньняў па стабілізацыі сытуацыі дапушчаны панічны настрой з прычыны, відаць, нейкай часовай бязьдзейнасьці фінансавых уладаў. І самі яны пачалі нават крыху панікаваць. Беларусь не дапусціла панічнага настрою, улада прыняла шэраг рэальных захадаў у галіне куплі-продажу валюты, у галіне рэгуляваньня цаны ў існуючай сытуацыі, у галіне падтрымкі экспартэра на гэтым этапе і гэтак далей. Гэта кароткатэрміновыя захады да 1 лютага прынятыя», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Пасол упэўнены, што зробленыя захады да 1 лютага стабілізуюць сытуацыю. але трэба думаць аб сярэднетэрміновай праграме дзеяньняў.