Мясьніковіч прызначаны кіраўніком Савету Рэспублікі, Ермакова і Пракаповіч адпраўленыя ў банкі

  • БелаПАН

Міхаіл Мясьніковіч

Былы кіраўнік ураду Беларусі Міхаіл Мясьніковіч стане старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Як паведамляецца ў праграме «24 гадзіны» тэлеканалу СТВ, прызначэньне экс-прэм’ера на гэтую пасаду ўзгадніў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.

Міхаіл Мясьніковіч зьменіць на пасадзе старшыні верхняй палаты «парлямэнту» Анатоля Рубінава, які ўзначальваў Савет Рэспублікі з траўня 2010 году.

Лукашэнкам таксама ўзгодненыя кандыдатуры Надзеі Ермаковай, былога старшыні ўпраўленьня Нацыянальнага банку, і Пятра Пракаповіча, былога віцэ-прэм’ера на пасады старшыняў наглядальных радаў банкаў БелВЭБ і БПС-Сбербанк.