Весна Касэрэс і пачуцьцё эўрапейскасьці

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньняшняя госьця Cafe Europa – Весна Касэрэс, сьпявачка, акардэаністка, кампазытарка. Весна выдала тузін альбомаў з джазавай музыкай, далматынскімі песьнямі ды бразыльскай самбай і боса-новай. Нарадзілася ў Харватыі, жыве ў Празе, гаворыць на беларускай мове. Кім яна сябе адчувае – харваткай, чэшкай, эўрапейкай? Адкуль пайшло ейнае зацікаўленьне бразыльскай музыкай? Што яна думае пра Беларусь? Пытаньні задае Ян Максімюк.