Каваленка выйшаў на волю пасьля галадоўкі

Your browser doesn’t support HTML5

У Віцебску выйшаў на волю пасьля 10-суткавага арышту паводле абвінавачаньня ў хуліганстве актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка. Ён кажа, што ўсе 10 сутак зьняволеньня трымаў галадоўку. Рэзкае падзеньне цэнаў на нафту стала ўдарам для дзяржаваў, эканоміка якіх арыентаваная на нафтавы экспарт. Прагучаць камэнтары беларусаў, якія працуюць у Вэнэсуэле. Музыка Лявон Вольскі аднавіў праект «Саўка ды Грышка» на Радыё Свабода. У нашым эфіры гутарка зь Лявонам пра гэтае вяртаньне