Раней Генадзь Семянчук атрымаў заказны ліст, у якім паведамлена, што зь ім спыняюць працоўныя адносіны па заканчэньні тэрміну кантракту на падставе пункту 2 артыкулу 35 Працоўнага кодэксу. І больш ніякіх тлумачэньняў. Тэрмін цяперашняга кантракту заканчваецца 27 студзеня, паведаміў гісторык.
Што ён будзе рабіць пасьля звальненьня? — Гісторык адказвае, што перш за ўсё зарэгіструецца як беспрацоўны. Хоча таксама адпачыць і паправіць сваё здароўе. А потым пачне сам шукаць працу ў сыстэме адукацыі, культуры. Адначасова плянуе больш актыўна заняцца навуковай дзейнасьцю. «Каб застацца ў прафэсіі», — зазначае Генадзь Семянчук.
Генадзь Семянчук — аўтар навучальнага дапаможніка «Археалёгія Беларусі» (у суаўтарстве з С. Піваварчыкам) і дзясяткаў навуковых артыкулаў.