Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
У кінатэатры «Перамога» ў Менску пачынаюцца «Дні нямецкага кіно», якія працягнуцца да 19 сьнежня. Пачатак сэансаў а 19.00.
У Віцебскім абласным краязнаўчым музэі (Віцебск, вул. Леніна, 36) адбудзецца прэзэнтацыя альманаху «Ратуша». Пачатак а 16.00.
У калённая залі Палацу Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі (пл. Леніна, 4) пройдуць канцэрты пад назвай «Сьнежаньскія музычныя вечары». 17 і 18 сьнежня гледачы пачуюць камэрны хор і камэрны аркестар Гомельскай філярмоніі. Будуць выкананыя творы Шубэрта, Моцарта і Чайкоўскага, рамансы Сьвірыдава на вершы Пушкіна, а таксама творы царкоўнай музыкі. Пачатак канцэртаў а 19.00.
17 сьнежня — Міжнародны дзень абароны сэкс-работніц ад гвалту і жорсткасьці.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1903 — браты Райт зьдзейсьнілі першы ў гісторыі палёт на маторным самалёце.
1924 — утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». 17 сьнежня — Дзень беларускага кіно.
1926 — у СССР адбыўся першы ўсесаюзны перапіс насельніцтва. Насельніцтва БССР у той час складала 4 985 000 чалавек.
1933 — у СССР уведзеная крымінальная адказнасьць за гомасэксуалізм.
1988 — у Беластоку адбыўся І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС).
1998 — ЗША і Вялікабрытанія пачалі ваенную апэрацыю супраць Іраку.
У гэты дзень нарадзіліся:
1883 — Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца і перакладчык.
1889 — Данiла Васiлеўскi, беларускі краязнаўца, гісторык, літаратуразнаўца, пэдагог.
1905 — Іосіф Хейфэц, савецкі кінарэжысэр беларускага паходжаньня.
1936 — Францыск, папа рымскі з сакавіка 2013 году.
«Я б хацеў бачыць бедную царкву для бедных».
Папа Францішак