Дзіцячыя жыцьці за баевікоў

Дзеці ўцякаюць са школы ў Пэшавары

Баевікі руху Талібан сёньня напалі на школу ў Пэшавары на паўночным захадзе Пакістану. Паводле афіцыйна непацьверджаных паведамленьняў, у школе, якая знаходзіцца пад вайсковым кіраўніцтвам, загінулі ня менш як 10 чалавек, у большасьці падлеткаў, а дзясяткі параненыя.

Прадстаўнік Талібану, які назваў сябе Мухамадам Харасані, патэлефанаваў карэспандэнту пакістанскай рэдакцыі нашага радыё, узяўшы на сябе адказнасьць за напад. Ён заявіў, што гэта помста за вайсковыя апэрацыі ў Паўночным Вазірыстане.

Пакістанскае вайсковае кіраўніцтва раней заявіла, што ў апэрацыі супраць Талібану ў Паўночным Вазірыстане, якая пачалася ў чэрвені, было забіта больш за 1100 баевікоў.