Ці паспрыяў чэмпіянат па хакеі пабудове нацыі?

Your browser doesn’t support HTML5

У траўні у Беларусі праходзіў чэмпіянат сьвету па хакеі – упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі спартовая падзея такога маштабу. Чым стаў гэты турнір для беларускай дзяржавы і грамадзтва, у чыю браму паляцела шайба? Ці выкарыстала гэты чэмпіянат перш за ўсё улада ў сваіх прапагандысцкіх інтарэсах ці ён стаў здабыткам для ўсёй краіны? На гэтыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды. Вынікі году” адказваюць намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Наша ніва” Зьміцер Панкавец і аглядальнік інтэрнэт-выданьня “Салідарнасьць” Руслан Гарбачоў. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў