Правасудзьдзе па-кадыраўску

Рамзан Кадыраў

Расейскія праваабаронцы расказалі пра практыку калектыўнага пакараньня ў Чачні.

Пасьля нядаўняга нападу ваеўнікоў на Грозны кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвясьціў: «Прыйшоў канец часу, калі казалі, што бацькі не адказваюць за ўчынкі сыноў і дачок».

Кадыраў паабяцаў, што «калі баявік у Чачні зробіць забойства супрацоўніка паліцыі ці іншага чалавека, сям’я баевіка будзе неадкладна выправаджаная за межы Чачні бяз права вяртаньня, а дом зьнесены разам з падмуркам». Што гэта азначае для Чачні і для Расеі ў цэлым, распавядалі ўдзельнікі прэс-канфэрэнцыі ў Маскве 11 сьнежня:

— Сьвятлана Ганушкіна, кіраўнік камітэта «Грамадзянскае садзейнічаньне»
— Ігар Каляпін, кіраўнік «Камітэту супраць катаваньняў»
— Алена Мілашына, спэцыяльны карэспандэнт «Новой газеты»
— Аляксандр Чаркасаў, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Мэмарыял»
— Тацьцяна Лакшына, праграмны дырэктар па Расеі міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch

Прэс-канфэрэнцыю спрабавалі сарваць прыхільнікі Рамзана Кадырава. Наладзіўшы сварку і пакідаўшы ў выступоўцаў сырыя яйкі, мужчыны сышлі.

Спаленыя хаты сваякоў ваеўнікоў у Чачні — фотагалерэя:

Спаленыя дамы сваякоў ваеўнікоў у Чачні