Грозны сёньня і 20 гадоў таму

Праспэкт Міру

У 1995 годзе вуліца Леніна была разьбітая і запоўненая ўцекачамі. Белы будынак - разбураная музычная школа. Цяпер вуліца перайменаваная ў праспэкт Кадырава.

Студзень 1995. Чачэнскі баец сочыць, як цывільныя асобы перасякаюць плошчу побач з прэзыдэнцкім палацам, руіны будынка на заднім пляне. Сёьня на месцы палаца велізарная мячэць. Праз дарогу - сквер з помнікам загінулым пракрамлёўскім чачэнскім байцам, якія былі забітыя ў сутычках з баевікамі-ісламістамі. Манумэнт усталяваны сярод старых магільных пліт, гэта памяць аб чачэнцах, зьнішчаных у гады сталінскага тэрору.
 

Праспэкт Міру ў цэнтры Грознага выходзіць на цэнтральны рынак. Тут амаль ня бачна сьлядоў разбурэньняў 1996 году.

Рынак. На фота, зьнятых у верасьні 1996, чачэнскія байцы езьдзяць з партрэтам свайго лідэра - Джахара Дудаева. Цяпер рынак перанесьлі, а на яго месцы пабудаваныя новыя жылыя дамы.

На плошчы Мінутка ішлі крывавыя баі. Яна таксама цалкам перабудаваная.

Як выглядаюць сёньня вуліцы і будынкі, разбураныя ў часе першай чачэнскай вайны 1994-96 гадоў. Фотаздымкі Дзіяны Маркасян.