Парфянкоў: Я — нацыяналіст да мозгу касьцей

Your browser doesn’t support HTML5

З Горацкай папраўчай калёніі № 9 вызвалілі палітвязьня Васіля Парфянкова. Сустракаць актывіста на волі да турмы прыехалі журналісты ды паплечнікі актывіста. А палову на сёмую Васіля вывелі зь вязьніцы, пасадзілі ў машыну і ў суправаджэньні міліцыянтаў прывезьлі на горацкі вакзал акурат перад адпраўленьнем цягніка на Воршу. Траім журналістам міліцыянты, пагражаючы арыштам, не дазволілі ехаць тым жа цягніком, што і Парфянкоў. Сустрэлі яны палітвязьня ўжо на вакзале ў Воршы.