Ці засьпявае беларуская нацыя?

Your browser doesn’t support HTML5

Апошнімі месяцамі становіцца папулярным выраз: беларусам быць модна. Моднымі і масавымі сталі курсы «Мова Нанова». Вышыванка заваёўвае густы беларусаў і становіцца брэндам беларушчыны. Яна ўжо заваёўвае нават начныя клюбы.

А ці ёсьць такія пэрспэктывы ў беларускіх сьпеваў? Ці адчуваюць у іх патрэбу сучасныя беларусы? Як пераадолець сарамлівасьць і выслабаніць той сьпеў, які ўнутры мае кожны чалавек?

Ці адродзіцца беларуская сьпеўная традыцыя, і празь якія формы, ініцыятывы магчымае яе вяртаньне? Ці можа харавая культура ў сучаснай Беларусі аб’яднаць нацыю?

Надзею на гэта даюць новыя сьпеўныя ініцыятывы, перадусім — «сьпеўныя сходы», ініцыятарам і кіраўніком якіх зьяўляецца сьпявак, фальклярыст Сяргей Доўгушаў.

Дык ці засьпявае нарэшце беларуская нацыя? Ці выйдуць тысячы беларусаў са сваімі песьнямі на «сьпеўнае поле», як іх балтыйскія суседзі? Ці засьпяваюць яны ў адзін голас, у адзіным памкненьні і натхненьні?

На гэтыя пытаньні адказваюць (і нават сваімі сьпевамі ў студыі тлумачаць) артысты Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, прапагандысты нацыянальнай песеннай культуры Тацяна Грыневіч і Сяргей Доўгушаў.

Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.