Пераход

Фэрнан Кнопф, «Успаміны» (1889)

Твой пераход ад адной сцэны, аднаго часу, аднаго жыцьця да іншага адбываецца незаўважна. Раптам, ідучы па вуліцы, наяве або ў сьне, упершыню ўсьведамляеш сабе, што гады праляцелі, што ўсё тое прамінула назаўжды і будзе жыць толькі ў памяці; і потым памяць зь дзіўнай, учэпістай яскравасьцю паварочваецца на самую сябе, і ты без упыну перажываеш адны і тыя самыя сцэны, у мроях і думках, ідучы па вуліцы, лежачы з жанчынай, чытаючы кнігу або размаўляючы зь незнаёмым... раптам, але заўсёды з жахлівай настойлівасьцю і жахлівай дакладнасьцю, гэтыя ўспаміны ўрываюцца, узьнімаюцца як прывіды і пранізваюць усю тваю існасьць.

(Генры Мілер, з кнігі «Чорная вясна», 1936)

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.