Як чыноўнікі сыходзяць ад адказу

Your browser doesn’t support HTML5

У Маладэчанскім райвыканкаме адбыліся грамадзкія слуханьні наконт праекта пабудовы двух вялікіх сьвінакомплексаў каля вёсак Мойсічы і Соўлава. Чыноўнікі і замоўшчыкі будаўніцтва сабралі камісію з трох дзясяткаў чалавек, але людзей прыйшло ўсё адно больш. Грамадзтва непакоіць экалягічная сытуацыя, смурод, магчымасьць аварый і галоўнае — чаму абранае для будаўніцтва месца будзе так блізка ад Маладэчна. На пытаньне грамадзянаў «Што рабіць, каб не дапусьціць будаўніцтва?» чыноўнікі нічога не змаглі адказаць.