З Украіны – за краты
Your browser doesn’t support HTML5
Сёньня ў праграме:
Былога актывіста “Моладзі БНФ” Зьмітра Палойку затрымалі на баранавіцкім вакзале, калі ён вяртаўся з Украіны. Ён асуджаны на 10 сутак.
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў актывіста грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Аляксея Шубару арыштам на сем сутак за пікет супраць палітыкі Пуціна.
Прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачаньня папрасіла пакараць экс-дырэктара "Барысаўдрэву" Ўладзімера Мальцава 6 гадамі зьняволеньня і на 5 год пазбавіць яго права займаць кіроўныя пасады.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.