Сьвініну па Br 63 тыс. за кілаграм будуць прадаваць 29 лістапада на Камароўскім рынку ў Менску.
У галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менгарвыканкама гэта называюць
таварнай інтэрвэнцыяй па рэалізацыі сьвініны.
Танную сьвініну будуць прадаваць два менскія холадакамбінаты, Менскі мясакамбінат і чатыры арганізацыі гандлю.
Такая «таварная інтэрвэнцыя» адбылася на гэтым жа рынку 22 лістапада. Акцыю працягнулі ў сувязі са шматлікімі пажаданьнямі пакупнікоў.
Раней расейскі сельгаснагляд заяўляў пра выяўленьне ў прадукцыі Менскага мясакамбінату ды іншых беларускіх прадпрыемстваў геному віруса АЧС. Пастаўкі сьвініны і прадукцыі ў Расею спыняліся.