Парашэнка ўзнагародзіў Міхала Жызьнеўскага ордэнам Героя Нябеснай Сотні

Падчас сустрэчы з бацькамі Міхаіл Жызьнеўскі, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка перадаў ім ордэн Герояў Нябеснай Сотні іх сына

Адпаведны дакумэнт Пятро Парашэнка падпісаў падчас сустрэчы з бацькамі Міхала Жызьнеўскага, якім перадаў сынаву ўзнагароду.

Ордэнамі Героя Нябеснай Сотні пасьмяротна ўзнагароджаныя яшчэ два замежнікі, якія загінулі на Майдане, — грамадзяніне Грузіі Зураб Хурцыя і Давід Кіпіяні.

У размове з бацькамі Міхала Жызьнеўскага ўкраінскі лідэр падзякаваў сям’і за тое, што выхавалі героя.

«Ваш сын сапраўды герой. Ён аддаў самае каштоўнае — сваё жыцьцё. І аддаў яго ня толькі за свабоду Ўкраіны, але і за тое, каб была дэмакратыя і свабода ва ўсёй Эўропе і ва ўсім сьвеце», — цытуе Пятра Парашэнку прэс-служба ўкраінскага прэзыдэнта.

Пятро Парашэнка адзначыў, што робіць усё магчымае для таго, каб Міхал Жызьнеўскі атрымаў званьне Героя Ўкраіны, аднак цяпер закон не дазваляе ўручаць гэтую ўзнагароду замежнікам, і патрэбна адпаведнае рашэньне Вярхоўнай Рады. Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што парлямэнт прыме неабходныя зьмены ў заканадаўства.

У сваю чаргу, маці Міхала Жызьнеўскага Ніна Жызьнеўская распавяла, што ў Беларусі яе сына лічаць бандытам і нацыстам, на магіле яе сына невядомыя пастаянна зрываюць украінскі сьцяг. Яна выказала надзею, што званьне Героя Ўкраіны дазволіць зьмяніць стаўленьне да яе сына на радзіме.