Эўрапейскі зьвяз дадаў прозьвішчы 13 украінскіх сэпаратыстаў і пяці арганізацый у сьпіс санкцый за падзеі на ўсходзе Ўкраіны. Такое рашэньне прынялі амбасадары 28 краін ЭЗ на сустрэчы ў Брусэлі.
Асобам, дададзеным у сьпіс, забаронены ўезд у ЭЗ, іх актывы будуць замарожаны, актывы арганізацый таксама будуць замарожаныя.
Крыніца ў ЭЗ, якую цытуе агенцтва Reuters, заявіла, што санкцыі ўжытыя ў сувязі з датычнасьцю гэтых асоб да «дзеяньняў, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны».
Імёны тых, хто падпадае пад санкцыі, апублікуе афіцыйны часопіс ЭЗ 29 лістапада.
ЭЗ раней увёў візавыя абмежаваньні і замарожваньне рахункаў да 119 чалавек і 23 арганізацый з-за падзей ва Ўкраіне.
У гэтым месяцы міністры замежных спраў ЭЗ заявілі, што ад моманту аб’яўленьня перамір’я на ўсходзе Ўкраіны, 5 верасьня, паляпшэньня сытуацыі амаль не было.