Ужо сёньня, 27 лістапада: Дзень герояў — першы бой Слуцкай брыгады стральцоў БНР з бальшавікамі за незалежнасьць краіны

Сьвяткаваньне гадавіны Слуцкага паўстаньня ў 2010 годзе

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У офісе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» пройдзе брыфінг «Ці адпавядае „Стратэгія сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2015-2030 гг.“, падрыхтаваная Міністэрствам эканомікі, нацыянальным інтарэсам краіны?». Пачатак а 10.30.

Менск. У кнігарні «логвінаЎ» гурт «Крама» наладжвае аўтограф-сэсію з нагоды выхаду свайго новага альбому «Белая вада» і напярэдадні вялікага канцэрту. Пачатак а 19.00.

Менск. У офісе Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (вул. К. Лібкнехта, 112) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя «Вынікі і высновы экспэдыцый» таварыства па Вілейскім, Шчучынскім, Мастоўскім і Чавускім раёнах. Пачатак а 11.30

Менск. У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пройдзе прэзентацыя дакладу Грынпіс «Рызыкі Росатама» і публічная дыскусія з прадстаўнікамі Грынпіс Расеі і экалягічных НДА. Пачатак а 18.30.

Менск. У Палацы мастацтва адбудзецца адкрыцьцё IV Біенале жывапісу, графікі і скульптуры «Формазьмест-703». Пачатак а 17.00.

Менск. У галерэі «Панарама» адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё выставы акварэляў Уладзіміра Рынкевіча «Нізкі пачуцьцяў». Пачатак а 17.00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1095 — папа Урбан II абвяшчае першы крыжовы паход.

1654 — расейскія войскі занялі Віцебск.

1859 — у Менску адкрытая паштова-тэлеграфная станцыя.

1920 — Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасьць Беларусі.

1989 — Вярхоўны Савет СССР санкцыянуе права на эканамічнае самавызначэньне Літвы, Латвіі і Эстоніі.

1996 — у выніку рэфэрэндуму спыненая дзейнасьць Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень нарадзіліся:

1669 — Караль Станіслаў Радзівіл, канцлер вялікі літоўскі.

1874 — Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю, ўраджэнец Беларусі.

1900 — Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1903 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.

Цытата:

Сьнег пушысты, бадзёры, крамяны
Ціхай бельлю празрыстаю лёг,
Дрэвы, хаты ахутаў рахманы,
І застыў на шырокіх палёх.

Першы сьнег — гэта сэрцу навіна,
Гэта — раны прыкрыла зямля,
Гэта — з жартам прабегла дзяўчына,
Сьмех пры студні і скрып жураўля.

Піліп Пестрак, «Першы сьнег»

1921 — Уладзімер Тарасевіч, беларускі уніяцкі біскуп, манах-бэнэдыктынец, доктар тэалёгіі.

1947 — Эдуард Белагураў, беларускі мастак.

1947 — Анатоль Цітоў, беларускі гісторык, геральдык.

1960 — Юлія Цімашэнка, украінскі палітык.

У гэты дзень памерлі:

1932 — Дамінік Сямашка, беларускі й літоўскі грамадзка-палітычны дзеяч.

1938 — Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, рэдактар, паэт, грамадзка-палітычны дзеяч.


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Па Гроб. 27 лістапада 1095 папа Рымскі Урбан ІІ упершыню заклікае да крыжовага паходу на Ерусалім