Ужо сёньня 25 лістапада: Міжнародны дзень змаганьня супраць гвалту ў дачыненьні да жанчын, дзень народзінаў Аляксандра Казуліна

Аляксандар Казулін, кандыдат у прэзыдэнты, прарываецца на Ўсебеларускі народны сход. 2 сакавіка 2006 года.

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

У сьвеце сёньня адзначаецца Міжнародны дзень змаганьня супраць гвалту ў дачыненьні да жанчын.

Менск. У Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Прафіляктыка хатняга гвалту» (прадстаўнікі МУС і Беларускай асацыяцыі маладых хрысьціянскіх жанчын). Пачатак у 11.00.

Менск. У прэсавым цэнтры Дома друку — прэсавая канфэрэнцыя на тэму «Адраджэньне тэхналёгій і традыцый вытворчасьці слуцкіх паясоў у Беларусі». Пачатак у 11.00.

Менск. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя навукова-дасьледчага праекта "Карлаг: памяць у імя будучыні". Пачатак у 16.00.

Прага. 25-26 лістапада адбудзецца візыт парлямэнцкай дэлегацыі Беларусі на чале з намесьнікам старшыні палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім у Чэскую Рэспубліку.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1795 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трону на карысьць расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаваньне.

1867 — Альфрэд Нобэль запатэнтаваў дынаміт.

1936 — Нямеччына і Японія заключылі Антыкамінтэрнаўскі пакт.

1989 — у Менску прайшла арганізаваная Беларускім Народным Фронтам «Адраджэньне» Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях»; у яе рамках адбыўся Міжнародны Грамадзкі Чарнобыльскі трыбунал.

1992 — Фэдэральная Асамблея Чэхаславаччыны прагаласавала за разьдзяленьне краіны на Чэхію і Славаччыну (ад 1 студзеня 1993 году).

У гэты дзень нарадзіліся:

1562 — Лопэ дэ Вэга, іспанскі пісьменьнік, драматург.

Пачуцьці — гэта драпежны зьвер, які ўчапіўся кіпцюрамі ў розум.

Лопэ дэ Вэга.

1701 — Андэрс Цэльсій, швэдзкі астраном, геоляг і мэтэароляг, вынаходнік тэмпэратурнай шкалы, якой карыстаюцца ў краінах Эўразіі.

1884 — Уладзімер Кудрэвіч, беларускі мастак, майстар краявідаў.

1922 — Эўфрасіньня Бондарава, беларускі кінакрытык, гісторык кінамастацтва, прафэсар.

1936 — Іван Крэнь, беларускі гісторык.

1955 — Аляксандар Казулін, экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы рэктар БДУ і палітычны вязень.

«Саша, дзе грошы?»

Пытаньне падчас тэлевыступу Казуліна, зьвернутае да Аляксандра Лукашэнкі.

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

Хочаш? 25 лістапада 1867 Нобэль патэнтуе дынаміт