У Алесіна дагэтуль няма адваката

Your browser doesn’t support HTML5

Член Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Пруднікаў з Горадні пакараны Сьвіслацкім раённым судом штрафам паўтара мільёна рублёў. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі падчас ушанаваньня памяці паўстанцаў Каліноўскага. У затрыманага 10 дзён таму журналіста тыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандра Алесіна дагэтуль няма адваката. Паводле сваякоў, яго ўтрымліваюць у так званай «амэрыканцы» — менскай турме КДБ. 23 гады таму, 8 сьнежня 1991 году, у Віскулях Барыс Ельцын, Леанід Краўчук і Станіслаў Шушкевіч падпісалі пагадненьне аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.