У Алесіна дагэтуль няма адваката
Your browser doesn’t support HTML5
Член Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Пруднікаў з Горадні пакараны Сьвіслацкім раённым судом штрафам паўтара мільёна рублёў. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі падчас ушанаваньня памяці паўстанцаў Каліноўскага.
У затрыманага 10 дзён таму журналіста тыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандра Алесіна дагэтуль няма адваката. Паводле сваякоў, яго ўтрымліваюць у так званай «амэрыканцы» — менскай турме КДБ.
23 гады таму, 8 сьнежня 1991 году, у Віскулях Барыс Ельцын, Леанід Краўчук і Станіслаў Шушкевіч падпісалі пагадненьне аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаў.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.