За «нецэнзурную лаянку» затрыманы актывіст Арт Сядзібы Стас Бабайцаў Заўтра — суд

Стас Бабайцаў

У Цэнтральным РУУС пацьвердзілі, што Стас Бабайцаў затрыманы па артыкуле «дробнае хуліганства». Актывісту пагражае да 15 сутак арышту.

Як Стас Бабайцаў пасьпеў паведаміць, у раёне мэтро Кастрычніцкая да яго і сябра падышлі міліцыянты з праверкай дакумэнтаў. Бабайцаў папрасіў паказаць пасьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты палічылі гэта «непадпарадкаваньнем», абвінаваціўшы Стаса ў «дробным хуліганстве». Хлопцаў адвезьлі ў Цэнтральнае РУУС. Стас падпісваць пратакол адмовіўся, а сябра, які падпісаў пратакол, выпусьцілі. Паводле словаў сябра, затрымлівалі іх жорстка.

У Цэнтральным РУУС пацьвердзілі Радыё Свабода, што Стас Бабайцаў затрыманы па артыкуле «дробнае хуліганства». Заўтра будзе суд. Актывісту пагражае да 15 сутак арышту.