Пуцін не зьбіраецца пажыцьцёва заставацца прэзыдэнтам Расеі

Антыпуцінская дэманстрацыя ў Маскве ў 2010 годзе.

Аб гэтым кіраўнік Расеі заявіў у інтэрвію агенцтву ТАСС.

«І для краіны няправільна, шкодна, і мне ня трэба», — сказаў Пуцін. Разам з тым, ён ня выключыў свайго вылучэньня на пасаду прэзыдэнта на выбарах у 2018 годзе, адзначыўшы, што Канстытуцыя дапускае гэта.

Закранаючы пытаньне пагаршэньня адносін паміж Расеяй і Захадам, расейскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што Масква ня пойдзе па шляху «жалезнай заслоны», усьведамляючы згубнасьць такой палітыкі. «Мы ні ў якім выпадку па гэтым шляху ня пойдзем. І вакол нас ніхто сьценку ня выбудуе», — сказаў Пуцін. Паводле яго слоў, ён не адчувае дыскамфорту ад астуджэньня адносін зь «Вялікай васьмёркай».

Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што ў сытуацыі з Крымам было прынята стратэгічнае рашэньне, і падкрэсьліў, што ўпэўнены ў сваёй рацыі.

«У дадзеным выпадку ў мяне сумневаў няма», — сказаў ён.