Самотныя дзеці ў шпіталях

Your browser doesn’t support HTML5

У новай перадачы «Бяз гальштукаў» гаварым пра самотных дзяцей у Беларусі, чый дом – шпіталь. Кінутыя дзеці, адабраныя ў бацькоў альбо сіроты да 3 гадоў вымушаныя жыць не ў дзіцячых дамах, а ў шпіталях. Чаму шпіталі становяцца домам для малых кінутых дзяцей? Што найперш патрэбна самотным дзецям? Абмяркоўваюць журналістка Свабоды Ганна Любакова, якая працавала валянтэркай з самотнымі дзецьмі ў менскім інфэкцыйным шпіталі і пісьменьніца, тэле і радыё вядучая, шматдзетная маці Тамара Лісіцкая, якая займаецца дабрачыннай дзейнасьцю – дапамагае цяжкахворым дзецям і сіротам.