Уцёкі з Валадаркі

Your browser doesn’t support HTML5

Кажуць: колькі вякоў існуюць турмы на Зямлі, столькі ж вякоў існуюць і ўцёкі зь іх. За тысячагодзьдзі  зьмяніліся ўмовы ўтрыманьня ў вязьніцах, само іх аблічча. Што тычыцца ўцёкаў, то самымі традыцыйнымі іх спосабамі на працягу доўгіх часоў застаюцца падкопы ды подкупы. У перадачы бяруць удзел былы палітвязень, гісторык Зьміцер Дрозд, які падрыхтаваў кнігу пра ўцёкі з "Валадаркі" ў царскія часы, былы начальнік СІЗА №1 Алег Алкаеў і колішні вязень "Валадаркі" Ігар Міхнавец.