ПАДЗЕІ ДНЯ
У Доме культуры МАЗ (Партызанскі праспэкт, 117а) адбудзецца канцэрт гурту сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», прысьвечаны 15-годзьдзю калектыву. Пачатак а 19.00.
Акустычны канцэрт гурту «Akute» ў «Бітлз-клюб» у Віцебску. Пачатак а 19.00.
У Менску праходзіць дзявяты выпуск праекту Belarus Fashion Week (Тыдзень Моды ў Беларусі) — самай буйной прэзэнтацыі прафэсійнай моды ў Беларусі. Месца правядзеньня — НВЦ «Белэкспа» (праспэкт Пераможцаў, 14).
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1384 — у Кракаве каранаваная Ядзьвіга, будучая жонка вялікага князя літоўскага Ягайлы.
1913 — у Парыжы апублікаваны першы том клясычнага раманнага цыклю «Ў пошуках страчанага часу» Марсэля Пруста: «Du côté de chez Swann».
1918 — Вугоршчына абвясьціла аб незалежнасьці ад Аўстра-Вугорскай імпэрыі.
1945 — стварэньне Арганізацыі ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЭСКА).
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ:
1898 — Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч.
1905 — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.
1914 — Язэп Семяжон, беларускі перакладчык і паэт.
1923 — Мікалай Крукоўскі, беларускі філёзаф.
1925 — Кастусь Акула, беларускі пісьменьнік і публіцыст.
1964 — Даяна Крол, канадзкая джазавая сьпявачка і піяністка.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
16 лістапада 1913 выйшаў першы том «У пошуках страчанага часу» Марсэля Пруста.